Марцін Шульц: Усе палітвязні павінныя быць вызваленыя
13- 25.01.2012, 9:24

Новы прэзідэнт Еўрапарламента асудзіў рашэнне суда па справе Бяляцкага.
Ён таксама пракаментаваў смяротны прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, перадае «Еўрарадыё».
Кіраўнік Еўрапарламента заявіў, што шкадуе аб рашэнні Менскага гарадскога суда адхіліць апеляцыю ў справе праваабаронца Алеся Бяляцкага. Ён назваў 24 студзеня «яшчэ адным дрэнным днём для правасуддзя ў Беларусі». Шульц падкрэсліў, што Бяляцкі, як і ўсе 14 палітвязняў, павінен быць вызвалены.
Марцін Шульц таксама заклікаў Лукашэнку памілаваць Канавалава і Кавалёва і ўвесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне.