Velcom уцэнены на 300 мільёнаў еўра
41- 30.01.2012, 18:00

Telekom Austria Group (уласнік ЗП «Вэлком») правяла ўцэнку беларускага сотавага аператара ў памеры 300 млн. еўра.
Пра гэта паведамілі ў Telekom Austria Group.
Пераацэнка кошту актываў, як адзначаецца, была выкліканая высокай інфляцыяй у Беларусі. Зніжэнне кошту актываў знойдзе адлюстраванне ў кансалідаванай фінансавай справаздачы Telekom Austria Group і будзе мець істотны негатыўны ўплыў на чысты прыбытак холдынгу.
У мінулым годзе пераацэнку кошту актываў перажыў іншы беларускі аператар - life:). Так, у канцы ліпеня 2011 стала вядома, што Turkcell Group уцаніў беларускую «дачку» (ЗАТ «БеСТ») больш чым на $115 млн.