Друкавальны станок працуе на знос
11- 12.10.2012, 10:22

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за 9 месяцаў вырасла на 35,8%.
Аб'ём шырокай грашовай масы (ШГМ) у Беларусі на 1 кастрычніка 2012 года склаў эквівалент Br150 трлн 986,8 млрд, павялічыўшыся за студзень-верасень на 35,8%, паведамляецца ў статсправаздачы Нацыянальнага банка Беларусі.
Нагадаем, што ў 2012 годзе Нацбанк планаваў абмежаваць рост ШГМ у межах 22 - 24%.
Нагадаем таксама, што ў 2011 годзе, з-за амаль трохразовай дэвальвацыі беларускага рубля, ШГМ вырасла ў 2,2 разы.