Застрэліўся былы кіраўнік менскага КДБ?
130- 29.10.2012, 13:10

Пакончыў з жыццём былы начальнік упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці Ігар Кузняцоў.
Пра гэта сайту charter97.org стала вядома з вартых даверу крыніц. Вядома, што генерал-маёр Ігар Ніканавіч Кузняцоў застрэліўся з паляўнічай стрэльбы.
З 2011 года быў начальнікам Інстытута нацыянальнай бяспекі КДБ.
Прычыны самагубства невядомыя. Справу аб самагубстве засакрэцілі.