КДБ аспрэчвае самагубства генерал-маёра
95- 29.10.2012, 14:47

У КДБ абверглі інфармацыю пра самагубства начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі КДБ генерал-маёра Ігара Кузняцова.
«Гэта гнюсная хлусня. Ігар Ніканавіч (Ігар Кузняцоў - ІФ) жывы-здаровы», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч, каментуючы інфармацыю, якая з'явілася ў інтэрнэт-выданнях, аб тым, што І.Кузняцоў нібыта застрэліўся з паляўнічай стрэльбы.
Да прызначэння ў 2011 годзе на пасаду начальніка інстытута генерал Кузняцоў узначальваў ўпраўленне КДБ па Менску і Менскай вобласці.
Інфармацыю пра самагубства генерал-маёра Кузняцова паведаміла сайту charter97.org крыніца. Па словах крыніцы, справа пра самагубства засакрэчана.