Рабская праца на ўборцы лёну (Дакумент)
110- 30.10.2012, 8:37
Глыбоцкіх школьнікаў гоняць раскопваць лён пад снегам.
На Віцебшчыне да гэтага часу не завершана ўборка лёну.
Нягледзячы на тэлефанаграму старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Касінца, у якой было сказана, што лёну на палях да 22 кастрычніка не павінна быць, пад Глыбокім лён яшчэ застаецца, паведамляе «Еўрарадыё».
29 кастрычніка некалькі дзесяткаў чалавек з прадпрыемстваў і арганізацый горада чакалі адпраўкі «на лён». Але ў апошні момант кіраўніцтва рашэнне адмяніла, так як на палях ляжаў снег. А вось навучэнцам ліцэя ў гэтым плане не пашанцавала, так як ім прыйшлося падымаць лён з-пад снегу.
Нагадаем, што ўборка лёну ў сельскай гаспадарцы Беларусі, у адрозненне ад нашых еўрапейскіх суседзяў, яшчэ патрабуе шмат ручной працы.
