За нецвярозае кіраванне будуць канфіскоўваць аўто
108- 8.10.2012, 15:54

Лукашэнка 8 кастрычніка ў ходзе рабочай сустрэчы з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком даручыў прапрацаваць пытанне аб узмацненні адказнасці нецвярозых кіроўцаў.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
«Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб узмацненні адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане, - праінфармавалі ў прэс-службе. - У гэтым плане абмяркоўваюцца розныя меры, у тым ліку магчымасць канфіскацыі транспартных сродкаў».