Справа намесніка Ладуцькі перададзеная ў суд
4- 16.11.2012, 13:22

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу былога першага намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Васільева.
«Справа Ігара Васільева накіравана ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ў Генпракуратуры.
«Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры), за заключэнне інвестыцыйнай дамовы паміж Менскім гарвыканкамам і суб'ектам гаспадарання Чэхіі», - паведамілі ў Генпракуратуры.
Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага пакінута ранейшай - утрыманне пад вартай.