Мясніковіча злавілі на гадзінніку
227- 19.11.2012, 13:57
Гадзінічак у прэм'ера апынуўся даражэй лукашэнкаўскага. Ва ўсякім выпадку, таго, аб якім мы ведаем.
Гадзіннік Міхаіла Мясніковіча сфатаграфаваў Антон Матолька на менскім Інвестыцыйным форуме.

Як піша блогер Віктар Малішэўскі, гэта апынуліся швейцарскія Girard-Perregaux Vintage 1945. Калібр GP 3300, ружовае золата. Калекцыя 2011 года.

«Выдатны выбар, так.
І кошт нічога. Такія я ў Менску знайшоў на Камсамольскай, каштуюць яны ў нас 317.796.800. Не самыя, дарэчы, дарагія ў той краме.
На даляры атрымліваем 37 тысяч з капейкамі.
І гэта больш чым у два разы даражэй прэзідэнцкіх Patek Philippe Calatrava 5120j.

А мяркуючы па фота на ўрадавым сайце, Girard-Perregaux Vintage 1945 не адзіны гадзіннік прэм'ер-міністра.
Трэба спадзявацца, на Інвестыцыйны форум ён выбраў самы свой дарагі», - напісаў блогер.
