Пабудаваны да «Дажынак», амфітэатр у Горках зачынілі на рамонт
33- 22.11.2012, 9:18

Ён не прастаяў і два месяцы пасля мерапрыемства.
Новы культурна-забаўляльны комплекс у Горках не прайшоў выпрабаванні надвор'ем. Вада пачала прасочвацца ў памяшканне адразу ж пасля першага моцнага ліўня, паведамляе «Еўрарадыё».
Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Горацкага райвыканкама Віктар Бяляеў кажа, што амфітэатр пабудавалі за 9 месяцаў пры нарматыўных тэрмінах ў 27,5 месяца. Цяпер давялося пачаць работы па дадатковым дрэнажы, каб вада не трапляла на ніжнія паверхі будынка.
У Магілёўскім абласным упраўленні капітальнага будаўніцтва кажуць, што вінаватых у дрэнным будаўніцтве шмат. Маўляў, і праектны інстытут трохі памыліўся, і падрадчык няякасна выканаў працу.
Будаўнікі абяцаюць, што ўсе працы на аб'екце скончаць ужо да канца лістапада.