У Менску затрыманы Раман Васільеў
5- 8.11.2012, 19:36

Маладафронтаўца затрымалі ля пад'езда ягонага дома.
Кацярына Галіцкая распавяла, што Раман Васільеў кіраваўся на сустрэчу ў цэнтр горада, аднак да прызначанага месца не даехаў, і сувязь з ім знікла, паведамляе «Радыё Рацыя».
«Хутчэй за ўсё, яго вылавілі ля пад'езда; напярэдадні мне тэлефанаваў затрыманы Уладзімір Яроменак са свайго тэлефона, сказаў, што яго «афармляюць». Ён хутка паспеў пераказаць, што казалі адзін аднаму міліцыянты Маскоўскага РАУС: «Ты едзь за Васільевым, а я за Дземідзенкам», - распавяла яна.
Уладзімір Яроменак быў затрыманы міліцыяй напярэдадні акцыі 7-га лістапада. Маладафронтаўца схапілі ля помніка Леніну ў Менску, а сёння асудзілі на 15 сутак арышту.