Жыхароў Маладзечна просяць «скінуцца» на феерверк
26- 29.12.2012, 13:14

Улады просяць «скінуцца» на светлавое відовішча звычайных грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацыі горада і раёна.
Аргкамітэт правядзення навагодніх святаў звярнуўся да жыхароў Маладзечна з адпаведнай аб'явай.
Яе апублікавалі ў раённай «Маладзечанскай газеце». Там жа пададзеныя нумары рахункаў аддзела культуры райвыканкама, на якія трэба пералічваць грошы.