Насупраць Крамля вывесілі вялізны плакат «Пуцін, сыходзь!» (Фота)
82- 1.02.2012, 12:14
Плакат быў заўважаны ў сярэдзіне дня ў сераду на Сафійскай набярэжнай, на супрацьлеглым ад Крамля беразе Масквы-ракі.
Актывісты апазіцыйнага руху «Салідарнасць» вывесілі плакат «Пуцін, сыходзь» на будынку насупраць Крамля, пацвердзіў Расейскай службы Бі-бі-сі адзін з лідараў руху Ілля Яшын.
Плошча плаката 140 м2. На цяперашни момант ён не зняты, перадаюць відавочцы.
