Акцыя FEMEN ў Цюрыху: Не ЧС па хакеі ў Беларусі (Фота)
86- 1.02.2012, 16:34
Актывісткі FEMEN правялі 1 лютага ля будынка Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай у Цюрыху акцыю.
Напаўаголеныя дзяўчыны трымалі ў руках хакейныя клюшкі, абматаныя калючым дротам, і плакаты са словамі «Раб не гуляе ў хакей», «Не заахвочвайце дыктатуру», «Лукашэнка, давай згуляем ў Гаазе?», «Забярыце чэмпіянат ў дыктатара».
FEMEN патрабуе ад Міжнароднай федэрацыі хакея адвярнуцца ад «апошняга дыктатара ў Еўропе» і адмовіцца ад правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі.
- У Беларусі пануе дыктатура, парушаюцца Канстытуцыя і правы чалавека, караецца іншадумства. Прэзідэнт Лукашэнка і ўрад - злачынцы. У такіх умовах Чэмпіянат свету па хакеі-2014 будзе падобны да Алімпіяды 1936 года ў Берліне, - заяўляюць у жаночым руху.




