Затрыманы маладафронтавец Іван Шыла
3- 14.02.2012, 15:16

Маладафронтаўца Івана Шылу забралі пад офісам ПЭН-цэнтра ў Менску.
Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку намесніца старшыні «Маладога фронту» Анастасія Палажанка,
«Ён выйшаў з пад'езду, пад'ехала машына са спецназам, і яго зацягнулі ўнутр», - паведамляе Анастасія Палажанка.
У 17.00 у офісе Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца цырымонія ўручэння заснаванай «Маладым фронтам» прэміі «Люблю Беларусь». У гэтым годзе яна будзе ўручацца ў трэці раз.