Лукашэнка прасіў міласціну ў Варшаве (Фота)
3- 17.02.2012, 11:06
Перад галоўным уваходам у Варшаўскі Універсітэт у 18.00 сабраліся беларусы, якія жывуць у Варшаве, каб традыцыйна выказаць сваю падтрымку палітвязням.
Людзі трымалі ў руках партрэты Андрэя Саннікава, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Зміцера Бандарэнкі, бел-чырвона-белыя сцягі і банер з патрабаваннем спынення рэпрэсій у Беларусі. Людзі, якія сабраліся, скандавалі лозунгі «Жыве Беларусь!», «Свабоду палітвязням!», «Stop Terror in Belarus!».
Падчас мерапрыемства перад прысутнымі знаходзіўся чалавек у масцы Лукашэнкі з пустой кардоннай скрынкай ў руках з надпісам «Краіна на продаж!» (На польскай і ангельскай мовах).
Акцыя была арганізаваная Беларускім домам у Варшаве і арт-групай «ПАРТЫЗАН».





