Акцыя «Хрэн вам ад прэзідэнта» прайшла на Камароўцы
43- 17.02.2012, 12:23
Людзі масава палохаліся маскі Лукашэнкі.
У сярэдзіне дня ў пятніцу ля Камароўскага рынку ў Менску прайшла акцыя «Хрэн вам ад прэзідэнта», арганізаваная актывістамі «Гавары праўду».
Двое маладых людзей у масках з выявай Лукашэнкі, раздавалі мінакам хрэн.
Акцыя скончылася, здаецца, без затрыманняў. Як адзначае «Наша Ніва», большасць людзей пужаліся Лукашэнкі і гародніну не бралі, але некаторыя ўсё ж бралі халяўны хрэн.
