На ўездзе ў Віцебск спецназ затрымаў аўто з маладафронтаўцамі
26- 21.02.2012, 10:49

Сёння раніцай на ўездзе ў Віцебск спынілі аўто з маладафронтаўцамі, якія ехалі на суд над Сяргеем Каваленкам.
Пра гэта паведаміла «Нашай Ніве» Анастасія Палажанка.
Спачатку аўто апазіцыянераў спыніла ДАІ, потым пад'ехаў спецназ.
У машыне былі Павел Сітнік, Уладзімір Яроменак, Міхаіл Мускі, Васіль Хрома, Зміцер Камянецкі.
Дзе яны зараз знаходзяцца - невядома.