Менгарвыканкам ужо не спадзяецца на правядзенне ЧС па хакеі
41- 29.02.2012, 12:28

Беларусь не панясе сур'ёзных фінансавых страт як арганізатар чэмпіянату свету 2014 года, у выпадку яго адмены.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску ў сераду заявіў начальнік упраўлення фізічнай культуры і спорту Менгарвыканкама Аляксей Пракаповіч, перадае «Інтэрфакс».
«Ніякіх сур'ёзных страт Менск не панясе, бо ўсе мерапрыемствы, звязаныя з добраўпарадкаваннем горада, будаўніцтвам лядовай арэны і транспартных развязак, закладзеныя ў генеральны план горада», - адзначыў А.Пракаповіч.
Як паведамлялася раней, менеджэр Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Шымон Шэмберг і кіраўнік шведскай секцыі Amnesty International Лізэ Берг выступілі з прапановай зноўку разгледзець магчымасць пазбаўлення Беларусі права на правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Зрабіць гэта магчыма толькі на Кангрэсе ІІХФ, які адбудзецца ў маі гэтага года ў Хельсінкі.