Каля амбасады Беларусі ў Празе паставілі ўнітаз (Фота)
7- 6.02.2012, 16:31
Раніцай 6 лютага ля брамы амбасады Рэспублікі Беларусь з'явіліся аўтамабілі з мэбляй і лозунгамі «Беларусь: правы чалавека выселілі».
Так пачалася акцыя ў падтрымку беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага і Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Шафы, крэслы, сталы, кампутары, лямпы і ўнітаз - усё гэта выгрузілі з аўтамабіля перад будынкам амбасады Беларусі. Усе прадметы былі ўпрыгожаныя плакатамі з лозунгам «Беларусь: правы чалавека выселілі» і «Свабоду Алесю Бяляцкаму». Такім чынам арганізатары акцыі вырашылі прарэагаваць на прысуд Алесю Бяляцкаму і рашэнне суда аб канфіскацыі яго маёмасці, у тым ліку кватэры, дзе размяшчаецца офіс «Вясны».



