Вінцук Вячорка: Улады нервуюцца з прычыны байкоту
87- 12.03.2012, 14:10

Адзін з лідараў «Беларускага Руху» пракаментаваў заяву Ярмошынай.
Вінцук Вячорка лічыць, што прычына заявы кіраўніцы ЦВК аб магчымых тэледэбатах напярэдадні «выбараў» заключаецца ў страху ўладаў перад тым, што людзі іх праігнаруюць, перадае «Еўрарадыё».
«Улады нервуюцца з-за распаўсюджвання ў грамадстве ідэі байкоту. Таму і прыдумляюць такую моркву», - кажа Вячорка.
Ён лічыць, што актыўны ўдзел апазіцыянераў у будучых «выбарах» патрэбны ўладам як «для ўнутранай легалізацыі», так і для «знешняй легітымнасці».