Даля Грыбаўскайтэ: Літва будзе прытрымлівацца рашэння ЕЗ па Беларусі
27- 2.03.2012, 13:48

Пра гэта прэзідэнт Літвы заявіла сёння перад паседжаннем Еўрапейскай Рады ў Бруселі.
«Дыскусія аб далейшых дзеяннях Еўрапейскага Звяза ў дачыненні да Беларусія шчэ не завершаная. Мы абавязкова будзем прытрымлівацца рашэння ЕЗ», - прыводзіць словы Далі Грыбаўскайтэ агенцтва ELTA (пераклад - charter97.org).
Нагадаем, лідэры ЕЗ абмяркуюць сёння магчымыя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму падчас антыкрызіснага саміту ў Бруселі.