Акцыя ля амбасады Беларусі ў Гаазе (Фота)
5- 20.03.2012, 14:41
19 сакавіка ля амбасады Беларусі ў Гаазе (Нідэрланды) прайшла спантанная акцыя памяці пакараных у Беларусі Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.
Беларусы і галандцы прынеслі кветкі і свечкі. На фасадзе будынка засталіся вісець фотаздымкі Кавалёва і Канавалава, а таксама постэры з надпісамі «Спыніце пакаранні смерцю ў Беларусі», «Адмяніце смяротнае пакаранне ў Беларусі». На адным з постэраў было таксама напісана «У Беларусі ваш сын можа быць прысуджаны да смерці і быць невінаваты».




