«Апошняга дыктатара Еўропы» зноў пакажуць у Лондане
5- 23.03.2012, 11:54

FBN паўтарае прагляд фільма «Апошні дыктатар Еўропы» ў Old Vic Tunnels.
Прагляды фільма пройдуць 28 і 29 сакавіка па шматлікіх просьбах тых, хто не змог патрапіць на прэм'ерны паказ. Квіткі можна набыць тут.
Нагадаем, гэта фільм брытанскага рэжысёра Мэцью Чарльза аб рэжыме Аляксандра Лукашэнкі. Прэм'ера фільма адбылася ў Лондане 1 сакавіка.