Вестэрвеле: Палітыка санкцый будзе працягнутая
9- 23.03.2012, 14:30

Міністр замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле заявіў, што ЕЗ павінен працягнуць сваю палітыку санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
«Лукашэнка з'яўляецца апошнім дыктатарам у Еўропе. Мы не можам заставацца простымі назіральнікамі ў той час, калі людзей разганяюць, кідаюць у турмы і прымушаюць пакутаваць іхнія сем'і», - прыводзіць словы палітыка RFE (пераклад - charter97.org).
«Неабходна працягваць нашую палітыку санкцый», - сказаў напрыканцы Гіда Вестэрвеле.