Каваленку этапавалі ў «псіхушку»
29- 26.03.2012, 11:37

У ноч на 26 сакавіка галадоўніка Сяргея Каваленку адправілі этапам у псіхіятрычную турэмную лякарню пры віцебскай калоніі «Віцьба-3».
Пра гэта 26 сакавіка ў адміністрацыі Валадаркі паведамілі маці галадоўніка Лідзіі Каваленка і намесніку старшыні партыі КХП-БНФ Юрасю Беленькаму, перадае «Радыё Свабода».
«Нам сказалі, што ў іх няма іншага выйсця, каб вывесці яго з галадоўкі, акрамя накіравання ў такую лякарню і потым на падставе пэўнага дыягназу прымяніць метады прымусовага кармлення. Класці Сяргея ў грамадзянскую лякарню міліцыянты адмовіліся, хоць мы настойвалі менавіта на такім варыянце», - сказаў Юрась Беленькі.
Сяргей Каваленка галадае з перапынкам з сярэдзіны снежня мінулага года. Актывіст дамагаецца адмены прысуду ў 2 гады і 1 месяц за парушэнне хатняй «хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.