Урмас Паэт і Хілары Клінтан абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі
5- 26.03.2012, 14:41

Міністр замежных спраў Эстоніі і дзяржсакратар ЗША сустрэнуцца ў Вашынгтоне 27 сакавіка.
Парадак дня акрамя двухбаковых адносінаў будзе ўключаць сітуацыю ў суседніх з Еўразвязам краінах, паведамляецца ў прэс-рэлізе эстонскага МЗС. Асаблівая ўвага ў час сустрэчы Урмаса Паэта і Хілары Клінтан будзе нададзеная сітуацыі ў Беларусі, Сірыі і Іране.