Назарбаеў нацэліўся на беларускія НПЗ
15- 28.03.2012, 12:31

Прэзідэнт Казахстана Назарбаеў у гэтым годзе плануе наведаць Беларусь.
Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў сёння на прэс-канферэнцыі. Мерапрыемства было прысвечанае пасланню прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева «Сацыяльна-эканамічная мадэрнізацыя - галоўны вектар развіцця Казахстана», перадае БелТА.
Амбасадар таксама заявіў, што Казахстан зацікаўлены ва ўдзеле ў прыватызацыі беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.