МЗС Польшчы за байкот ЧС па хакеі ў Беларусі
13- 29.03.2012, 9:31

Гэта вынікае з адказу Міністэрства замежных спраў Польшчы на ліст дэпутата Еўрапарламента Марэка Mігальскага.
Еўрадэпутат хацеў даведацца пазіцыю міністэрства адносна чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі ў 2014 годзе.
У сваім адказе дырэктар Усходняга дэпартамента МЗС Артур Міхальскі адзначыў, што Польшча падтрымлівае міжнародны байкот чэмпіянату свету ў Беларусі ў 2014 годзе, перадае «Еўрарадыё».
Прычынай называецца тое, што Беларусь працягвае парушаць правы чалавека і не спыняе рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.