Яўген Ворсін: «Эканоміка сёння ў краіне - арэлі»
10- 30.03.2012, 10:39

29 сакавіка ў офісе Беларускай федэрацыі хакея адбылася сумесная нарада кіраўнікоў клубаў адкрытага чэмпіянату Беларусі і галоўных трэнераў каманд.
У нейкі момант размова са справаў спартовых перакінулася на іншыя тэмы. І тут прагучала нечаканае адкрыццё з вуснаў кіраўніка хакейнай федэрацыі Яўгена Ворсіна.
«Эканоміка сёння ў краіне - арэлі. Наступіць стабільнасць, тады і лічбы будуць стабільнымі. А пакуль у «Нафтана» даўгі, як сказаў мне губернатар Віцебскай вобласці. Нафта не прапампоўваецца», - цытуе Goals.by Ворсіна.
Нечакана чуць такое ад кіраўніка Беларускай федэрацыі хакея, бо толькі тыдзень таму Лукашэнка заявіў, што «вынікі працы эканомікі як мінімум абнадзейваюць».