Брат Бакіева збег з турмы
20- 6.03.2012, 10:12

Дзяржаўная служба выканання пакаранняў Кыргызстана пацвердзіла факт уцёкаў з месцаў зняволення брата экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева Ахмата.
Пра гэта паведамілі ў аўторак «Інтэрфаксу» ў прэс-службе ДСВП.
Па звестках ведамства, сваяк былога кіраўніка дзяржавы збег з лякарні, куды ён быў дастаўлены з дыягназам «запаленне лёгкіх» 3 сакавіка.
«У цяперашні час прымаюцца ўсе намаганні для пошуку збеглага зняволенага», - паведамілі ў прэс-службе ДСВП.
А.Бакіеў быў асуджаны на 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў 2011 годзе за арганізацыю масавых беспарадкаў на поўдні Кыргызстана ў маі-чэрвені 2010 года. Свой тэрмін ён адбываў у калоніі-паселішчы.