Алесь Бяляцкі даслаў першы ліст з Бабруйскай калоніі
5- 6.03.2012, 13:55

Жонка палітвязня, кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Вясна» Наталля Пінчук атрымала ад яго першую паштоўку з Бабруйскай калоніі.
Ён пераведзены туды з Жодзінскай турмы. Падчас этапу ад Бяляцкага ніякіх лістоў не было. Паштоўка з калоніі датаваная 29 лютага. Па словах Наталлі Пінчук, паштоўка вельмі кароткая, але важная для яе, перадае «Радыё Рацыя».
- Даўно ўжо чакала на гэты ліст, гэтае паведамленне аб тым, што ён насамрэч можа пісаць, што ён жывы і ў гэтым сэнсе для мяне гэта важная падзея. Ён паведамляе, што яго давезлі да месца прызначэння нармальна, зараз асвойваецца.
Нагадаем, Алесь Бяляцкі прысуджаны да 4 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд быў вынесены 24 лістапад 2011 года суддзём Першамайскага раённага суду Менска Сяргеем Бандарэнкам.