Віцебскія апазіцыянеры - за актыўны байкот «выбараў»
19- 6.03.2012, 15:10

У Віцебску створаны камітэт па ажыццяўленні актыўнага байкоту парламенцкіх «выбараў» і арганізацыі назірання на іх.
Пра гэта паведаміла віцебская абласная каардынатарка па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Тацяна Севярынец.
Пагадненне падпісалі БХД, КХП-БНФ, «Малады фронт», «Еўрапейская Беларусь», Рух салідарнасці «Разам» і аргкамітэт па правядзенні Народных сходаў.
Раней за байкот выступілі кааліцыі дэмакратычных сіл Брэсцкай вобласці, Бабруйска, Полацка, Наваполацка і Рагачова, нагадвае прэс-служба БХД.