Мядзведзева і Назарбаева не цікавіць меркаванне Лукашэнкі
17- 6.03.2012, 17:15

Прэзідэнты Расеі Дзмітрый Мядзведзеў і Казахстана Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі падрыхтоўку да паседжання міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС, якое пройдзе 19 сакавіка ў Маскве.
Як паведаміла прэс-служба Крамля, тэлефонная размова Мядзведзева і Назарбаева адбылася ў аўторак па ініцыятыве казахстанскага боку. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі асобныя пытанні двухбаковых адносін.
У цэнтры ўвагі была падрыхтоўка да будучага паседжання Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС / Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, якое адбудзецца 19 сакавіка ў Маскве. З абодвух бакоў адзначаная значнасць гэтага саміту для прасоўвання інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, - гаворыцца ў паведамленні, перадае «РІА Новости».