Украіна вітае вызваленне Андрэя Саннікава
4- 17.04.2012, 12:06

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter напісаў міністр замежных спраў Канстанцін Грышчанка.
«Вельмі рады гэтай навіне! Добра ведаю Андрэя. Ён сумленны, прынцыповы чалавек і сапраўдны патрыёт сваёй краіны... Вызваленне Саннікава з'яўляецца надзвычай важным момантам для развіцця адносінаў Беларусі з ЕЗ», - напісаў міністр.
На думку Грышчанкі, Саннікаў займаўся палітыкай для людзей, а не для задавальнення ўласных інтарэсаў, піша un.ua.