БТ пагражае Саннікаву і Бандарэнку вяртаннем у турму
116- 18.04.2012, 9:44

Сюжэт пра вызваленых палітвязняў паказалі на БТ увечары 17 красавіка.
Прапагандысты заяўляюць, што Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка нібыта неадэкватна адрэагавалі на вызваленне, перадае «Еўрарадыё».
Абурэнне лукашэнкаўскага тэлеканала выклікалі заявы Саннікава аб тым, што ў калоніі яго маглі давесці да смерці, і заява Бандарэнкі аб наяўнасці сеткі канцлагераў ў Беларусі.
На іх думку, такія заявы сведчаць аб тым, што палітвязні шкадуюць аб памілаванні. І ў такім выпадку Саннікава і Бандарэнку можна зноў вярнуць за краты - нібыта «ў строгай адпаведнасці з літарай закона». Праўда, не ўдакладняецца, якім законам можна адмяніць памілаванне.