Мікалай Дземідзенка: Большую частку тэрміну я праседзеў у «адстойніку»
5- 2.04.2012, 14:18

Маладафронтаўцаў тыднямі трымалі ў камеры з тэмпературай 10 градусаў.
Учора з ізалятара на вуліцы Акрэсціна адпусцілі намесніка старшыні «Маладога фронта» Мікалая Дземідзенку. Яго арыштавалі, калі ён сустракаў сваіх таварышаў Уладзіміра Яроменка, Міхаіла Мускага, Рамана Васільева і Зміцера Крамянецкага, якіх раней пасадзілі на два тыдні.
Як распавёў у інтэрв'ю charter97.org Мікалай Дземідзенка, трымалі маладафронтаўцаў у сярэднявечных умовах:
«Большую частку тэрміну я праседзеў у так званым адстойніку, куды пераводзяць людзей з верхніх паверхаў за парушэнні», - дзеліцца Мікалай. «Адстойнік знаходзіцца адразу каля дзяжурнага, гэта самая халодная камера. Там тэмпература заўсёды трымаецца каля 10 градусаў. Да мяне там два тыдні сядзеў Раман Васільеў, пры чым у яго гаймарыт. У ізалятары нібыта ўжо склалася такая практыка саджаць палітычных ў горшыя ўмовы. Гэта ўжо сістэма», - працягвае намеснік старшыніь «Маладога фронту».
«Вельмі цяжка для здароўя там сядзець. Жудасныя ўмовы. Холадна і душна - форткі не адчыняюцца. Вакол бруд, пацукі бегаюць. Сантэхніка жудасная, усё цячэ», - кажа Мікалай