Расстрэл Канавалава і Кавалёва - асабістае рашэнне Лукашэнкі
169- 26.04.2012, 10:53

Камісія па памілаванні рэкамендавала не расстрэльваць маладых людзей.
Пра гэта charter97.org стала вядома з дасведчаных крыніц.
Рашэнне прывесці смяротны прысуд у выкананне Аляксандр Лукашэнка прыняў асабіста, насуперак рэкамендацыі камісіі па памілаванні не расстрэльваць абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
Нагадаем, што расстрэл маладых людзей выклікаў хвалю асуджэння і абурэння на Захадзе. На думку сусветнай супольнасці, на судзе над Канавалавым і Кавалёвым не былі прадстаўленыя пераканаўчыя доказы іхняй віны.