Актывістаў расейскага «Яблыка» выправадзілі ў Маскву (Фота)
70- 26.04.2012, 20:41
На прыпынку грамадскага транспарту да актывістаў пад'ехаў мікрааўтобус з зацемненым шклом без нумароў.
Пра гэта паведаміў БелаПАН паведамілі відавочцы.
З мікрааўтобуса выбеглі людзі ў цывільным і зацягнулі ўнутр некалькі чалавек.
Восем затрыманых актывістаў моладзевага «Яблыка» каля гадзіны знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС. Потым іх адпусцілі на волю, паведаміў прэс-сакратар амбасады Расеі ў Беларусі Уладзімір Марчук.
«Паводле афіцыйнай інфармацыі, прадстаўленай нашаму консулу, ва УУС Цэнтральнага раёна 8 грамадзянаў Расеі былі дастаўленыя для высвятлення асобы. У міліцыі яны правялі хвілін 40-45. Пасля вызвалення маладыя людзі адразу адправіліся на чыгуначны вакзал», - сказаў прадстаўнік расейскай дыпмісіі.
Маладыя людзі ўдзельнічалі ў акцыі «Чарнобыльскі шлях-2012» і былі затрыманыя на прыпынку грамадскага транспарту.


