Балгарскі амбасадар у Менск не вернецца
4- 27.04.2012, 13:56

Замест амбасадара Балгарыі ў Менск вяртаецца часовы павераны Івайла Іваноў.
Прызначэнне Іванова ў Беларусі адбылося ў кантэксце агульнага аднаўлення нармальнага функцыянавання дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕЗ у Менску, паведамляе партал novinite.com са спасылкай на заяву балгарскага МЗС (пераклад - charter97.org).
Адазванне амбасадараў ЕЗ з Менска ў лютым стала кульмінацыяй абвастрэння адносінаў пасля разгону акцый пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, арышту іх удзельнікаў і наступнага ўвядзення ЕЗ санкцый у дачыненні да Беларусі.
29 лютага 2012 года Балгарыя адклікала свайго амбасадара Захарыя Радукава з Беларусі.