Уручча пратэстуе супраць дамоў для АМАПа
57- 5.04.2012, 13:47

Сёння жыхары мікрараёна Уручча-2 пратэставалі супраць ўшчыльнення мікрараёна.
Мітынгоўцы выйшлі на будпляцоўку з плакатамі і расцяжкамі «Будоўлі - не», «Патрабуем выконваць закон», «Спортпляцоўка - дзецям».
Тых, хто сабраўся, здымалі на камеру журналісты тэлеканала «Беларусь-2», паведамляе сайт ep-by.org.
Нагадаем, канфлікт паміж жыхарамі Уручча і адміністрацыяй Першамайскага раёна доўжыцца з 2005 года. У двары, дзе і так мала прасторы, вырашылі пабудаваць дзевятнаццаціпавярховы дом для спецназаўцаў. Яшчэ адзін дом запланавалі пабудаваць на месцы дзіцячай пляцоўкі. Пры гэтым у мікрараёне колькасць насельніцтва на квадратны кіламетр ўжо перавышае дазволеныя нормы.





