Маладафронтаўцаў аштрафавалі за антыкамунізм
8- 10.05.2012, 15:10

Суд Маскоўскага раёна Менска часткова задаволіў пазоў камуністаў Мікалая Юшчанкі і Мікалая Валовіча.
Актывісты «Маладога фронту» павінныя выплаціць ім 1 мільён166 тысяч і 731 тысячу адпаведна ў якасці маральнай і матэрыяльнай кампенсацыі за абстрэл яйкамі помніка Леніну ў Менску, перадае «Радыё Свабода».
Юшчанка і Валовіч судзіліся з актывістамі МФ Міхаілам Мускім, Раманам Васільевым і Паўлам Сяргеем.
У дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ў Беларусі лічыцца афіцыйным святам, актывісты МФ закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску. Свае дзеянні яны суправаджалі выкрыкамі: «Камуністаў - да адказу», «Камуністаў - пад трыбунал».