Міхаіла Мускага чакае новы суд
3- 14.05.2012, 10:40

Актывіст «Маладога фронту» Міхаіл Мускі, якога павінныя былі вызваліць 11 мая пасля 15 сутак арышту, застаўся ў турме на Акрэсціна.
Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца суд над актывістам. У чым абвінавачваюць Мускага - пакуль невядома, паведамляе ПЦ «Вясна».
11 мая маладафронтаўцы Мікалай Дземідзенка, Раман Васільеў і Міхаіл Мускі павінныя былі выйсці на волю пасля 15-сутачнага арышту.
Раней падобным чынам улады расправіліся з актывістам кампаніі «Гавары праўду» Паўлам Вінаградавым: яго вывезлі пасля адбывання пакарання ў выглядзе арышту з Акрэсціна і адразу ж склалі яшчэ адзін пратакол па артыкуле 17.1.КаАП РБ (дробнае хуліганства).