У Менску зноў арыштавалі «маладафронтаўцаў»
16- 14.05.2012, 16:59

Затрыманыя актывісты «Маладога Фронту» Раман Васільеў, Мікалай Дземідзенка і Зміцер Крамянецкі.
Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.
Паводле яе, міліцыя адчыніла дзверы кватэры «маладафронтаўцаў» сваім ключом, паклаўшы ўсіх пасля гэтага на падлогу.
Нагадаем, што маладыя людзі толькі тры дні таму выйшлі з турмы на Акрэсціна з 15-сутачнага арышту.