Затрыманыя ўчора маладафронтаўцы зніклі
5- 15.05.2012, 11:36

Праваабаронцы і сябры да гэтага часу не могуць адшукаць актывістаў «Маладога Фронту», затрыманых учора ў сябе ў кватэры.
14 мая ў кватэру, якую здымаюць актывісты «Маладога фронту», уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Мікалая Дземідзенку, Зміцера Крамянецкага і Рамана Васільева збілі, а потым павезлі ў невядомым напрмку, піша ПЦ «Вясна».
Па непацверджанай інфармацыі, актывістаў даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна.
Дзяжурныя сталічных аддзяленняў міліцыі не пацвярджаюць знаходжанне актывістаў у РУУС сталіцы. Няма іх і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Актывісты «Маладога фронту» звязваюць напад на кватэру з вывешаным ўчора на вуліцы Няміга ў Менску бел-чырвона-белым сцягам.