У Менску запатрабавалі вызваліць Сяргея Каваленку (Фота)
3- 16.05.2012, 16:05
Актывісты БХД вывесілі транспарант з патрабаваннем вызваліць палітвязня ў цэнтры горада.
Маладыя хрысціянскія дэмакраты 15 мая правялі акцыю салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам, паведамляе bchd.info.
Яны вывесілі расцяжку «Свабоду Сяргею Каваленку!» на мосце па вуліцы Даўгабродскай над вуліцай Ванеева ў Менску. Транспарант правісеў каля 40 хвілін.
Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, за час якой схуднеў на 50 кілаграмаў. Зараз ён зноў аднавіў галадоўку ў Віцебскім СІЗА.
