Еўрапарламентар падтрымала бацькоў Мікалая Дзядка
2- 23.05.2012, 13:50

Бацькі палітвязня сустрэліся з еўрапарламентаркай і экс-кандыдаткай у прэзідэнты Фінляндыі Сары Эсаях.
Сустрэча, у якой таксама прынялі ўдзел рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў і прэзідэнт моладзевай асацыяцыі StudAlliance Кірыла Атаманчык, адбылася ў Літве, недалёка ад Тракая, паведамляе studalliance.org.
Бацькі Мікалая Дзядка распавялі еўрапарламентарцы пра бягучы стан сітуацыі з ім і іншымі беларускімі палітвязнямі. Былі абмеркаваныя і ўзгодненыя пазіцыі па далейшай працы ў напрамку іх вызвалення і па інфармаванні грамадзянаў ЕЗ аб сітуацыі ў Беларусі.
Нагадаем, Сары Эсаях, сябар Еўрапарламента ад Еўрапейскай Народнай партыі, раней узяла шэфства над Мікалаем Дзядком.