Лукашэнка шантажуе Захад палітвязнямі
146- 24.05.2012, 15:28

Дыктатор чакае «канкрэтных крокаў» ад Захаду і не будзе мяняць сваю пазіцыю па пытанні «вызвалення палітвязняў».
Пра гэта заявіў у чацвер у Менску Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава.
«Я чую ўсё болей заяваў аб тым, што еўрапейскія дыпламаты тут чакаюць нейкай амністыі, ізноў пачынаюць гаворку па палітвязнях і гэтак далей. Я адразу хачу публічна сказаць, што да гэтай тэмы я больш не вяртаюся. Я ўсё сказаў публічна і раней, у Пасланні беларускаму народу і парламенту. Сваю пазіцыю я не бачу падставаў, на дадзены момант, мяняць», - сказаў А.Лукашэнка.
«Мы чакаем канкрэтных крокаў ад Захаду, Еўрапейскага звяза. Мяч на іхнім баку. Гэта маё цвёрдае перакананне. Таму чакаць ізноў гэтага «грання на старых інструментах, па старых нотах», я не збіраюся», - падкрэсліў дыктатар.