Зміцера Крамянецкага зноў асудзілі на 10 сутак арышту
7- 25.05.2012, 17:59

У судзе Маскоўскага раёна Менска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Зміцера Крамянецкага, якога абвінавацілі ў брыдкаслоўі (арт. 17.1 КаАП РБ).
Суддзя Тацяна Мотыль прысудзіла актывіста «Маладога фронту» да 10 сутак арышту, піша ПЦ «Вясна».
Сведкамі на працэсе выступілі міліцыянты Давыдзюк і Бягуноў.
Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі не выйшаў 24 мая з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе ён адбываў 10 сутак арышту.
14 мая ў кватэру, якую здымаюць актывісты «Маладога фронту», уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Мікалая Дземідзенку, Зміцера Крамянецкага і Рамана Васільева з ужываннем сілы даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна, а назаўтра, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве, асудзілі.