Збіццём міліцыяй падлетка заняўся Следчы камітэт
44- 4.05.2012, 12:39

Міліцыя накіравала ў Следчы камітэт Беларусі матэрыялы праверкі па факце бойкі ў Калінкавічах.
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Іван Кубракоў, перадае «Інтэрфакс».
«Матэрыялы праверкі па дадзеным факце накіраваныя ў Следчы камітэт. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Калінкавічаў, па факце супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Таксама вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за хуліганства», - паведаміў І.Кубракоў.
Раней сайт charter97.org размясціў інфармацыю аб тым, што 1 мая ў Калінкавічах міліцыянты збілі маладога чалавека.
У сацсетцы «В Контакте» раней з'явіўся відэаролік, у якім супрацоўнікі міліцыі, пры некалькіх сведках, утрымліваюць чалавека, які ляжыць у лужыне крыві.